| Таня Махнач ( @ 2007-12-20 13:05:00 |
Міліцыя сьвяткуе каляды.
Сёньня працягавала распісваць шкло у Завадскім РАУСе. Зьмерзла, бо гэта было шкло дзвярэй, якое можна было распісваць толькі звонку. Старшыня аддзелу кадраў запрасіў мяне у свой кабінет на гарбату. Мы пілі гарбату, слухалі перадачу пра беларускіх паэтаў 19 стагоддзя,і назіралі за снегірамі за вакном. А потым як бы само па сабе пачалі размову пра каляды. Калі дзяцька сказаў, што яны у сябе хочуць арганізаваць калядаваньне, я пачала расказаваць,пра тое як я з сябрамі калядавала. Тады ён павёў мяне у кабінет нейкай загадчыцы культсектара, а яна у сваю чаргу здьівіла мяне ведамі на тэму калядаваньня, і прызналася,што ўсё гэта даведалася калі была сябрам БНФ.
Вось табе і міліцыя. Карацей,у гэтым годзе,калядуем з міліцыяй, а каляду павязём у дзіцячы дом.