Таня Махнач ([info]t_z_z) wrote,
@ 2008-02-19 18:53:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Піша Андрей Кім
Ад 14 лютага:
Вітаю!
Так, лісты мае даходзяць не ведаю ці цалкам, ці да ўсіх, але даходзяць...
Насамрэч, эпідэмія грыпу прабралася нават у наш, здавалася б непрыступны замак на Валадарскага. Усе чыхаюць і кашляюць, проста нейкі грып-бэнд=)
Але з кожным днём прыходзяць лісты ад родных, сяброў, знаёмых ды незнаёмых людзей. Гэта вельмі-вельмі прыемна; так што нават забываюся пра саплівы нос=)
Гэта класна, што маці зараз знаёміцца з усялякімі файнымі людзьмі, тым больш рады, што гэтыя людзі зараз аб,ядналіся дзеля супольнай справы, з-за такой радасці можна і пасядзець крыху=) Мне сёння прыйшоў ліст, што я быў ледзь не галоўным абаронцам намётавага лагеру, ды штосьці яшчэ такое гераічнае...Жах! Не хачу абрастаць няпраўдай: так, пасьля намётавага лагеру я сядзеў на Акрэсціна, так што хутчэй быў абаронцам гэтага будынку=)
Тут усё па ранейшаму добра. Газэт не перадаюць, затое перадаюць іх ксэракопіі у канвертах, як лісты.
Сёння вось прыйшлі артыкулы пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, ды артыкул Рыгора Барадуліна. Вельмі слушны тэкст...
Перадавай усім шчырае прывітанне!
Жыве Беларусь!
14.02.2008 Андрэй



(3 comments) - (Post a new comment)


[info]nicolaev
2008-02-19 06:45 pm UTC (link)
Дзякую! Адпіяру.

(Reply to this)


[info]fox_unexisted
2008-02-20 08:04 am UTC (link)
И имя его обрастало легендами и мифами....

(Reply to this) (Thread)


[info]t_z_z
2008-02-21 06:25 pm UTC (link)
Ён таго заслугуе, усё ж не на курорце знаходзіцца

(Reply to this) (Parent)


(3 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…